Дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе адукацыі гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці дзень роднай мовы.Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.На працягу ўсяго дня у нашай школе праводзілася акцыя «Гавары са мной па-беларуску».У кожным класе  прайшлі мерапрыемствы для вучняў, галоўнай задачай якіх было паказаць, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе на творчыя ініцыятывы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *